Размер:
AAA
Цвет: CCC
Изображения Вкл.Выкл.
Обычная версия сайта
Поиск

Выдача (замена), працяг тэрміну дзеяння пасведчання кіраўніка

Выдача (замена) пасведчання кіраўніка зарэгістраваных палітычнай партыі, саюза (асацыяцыі) палітычных партый, грамадскага аб'яднання, саюза (асацыяцыі) грамадскіх аб'яднанняў, фонда 

Пералік прадастаўляемых дакументаў: 

  • заява; 

  • дакументы, якія пацвярджаюць прызначэнне (выбранне) кіраўніка некамерцыйнай арганізацыі (копія загада аб прызначэнні на пасаду кіраўніка і выпіска з працоўнага дагавора (кантракта) або копія пратакола або выпіска з пратакола органа, упаўнаважанага статутам арганізацыі, аб выбранні кіраўніком); 

  • дзве фатаграфіі памерам 30х40 мм; 

  • дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы. 

Пры асабістым звароце заяўнік павінен прад'явіць дакумент, які засведчвае асобу. 

Тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры - 3 рабочых дня. 

Тэрмін дзеяння дакумента - да сканчэння ўстаноўленага тэрміну дзеяння. 

Памер платы, якая збіраецца за ажыццяўленне адміністрацыйнай працэдуры - 1 базавая велічыня.  


Працяг тэрміну дзеяння пасведчання кіраўніка зарэгістраваных палітычнай партыі, саюза (асацыяцыі) палітычных партый, грамадскага аб'яднання, саюза (асацыяцыі) грамадскіх аб'яднанняў, фонда 


Пералік прадастаўляемых дакументаў: 

  • заява; 

  • дакументы, якія пацвярджаюць тэрмін дзеяння паўнамоцтваў кіраўніка.

Пры асабістым звароце заяўнік павінен прад'явіць дакумент, які засведчвае асобу. 

Тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры - 3 рабочых дня. 

Тэрмін дзеяння дакумента - да сканчэння ўстаноўленага тэрміну дзеяння. 

Памер платы, якая збіраецца за ажыццяўленне адміністрацыйнай працэдуры - бясплатна. 

 

Прыём зацікаўленых асоб ажыццяўляе начальнік аддзела дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйных (некамерцыйных) арганізацый, юрыдычнай экспертызы і арганізацыі работы архіўных устаноў Жойдзь Святлана Юр'еўна (каб. 82, тэл. 67-97-78; прыём грамадзян: панядзелак – пятніца з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00)

у выпадку часовай адсутнасці – намеснік начальніка аддзела дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйных (некамерцыйных) арганізацый, юрыдычнай экспертызы і арганізацыі работы архіўных устаноў Пашкевіч Аксана Васілеўна (каб. 80, тэл. 67-66-79; прыём грамадзян: панядзелак – пятніца з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00).