Размер:
AAA
Цвет: CCC
Изображения Вкл.Выкл.
Обычная версия сайта
Поиск

Парадак адкрыцця і дзейнасці прадстаўніцтваў замежных арганізацый 

Парадак адкрыцця і дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь прадстаўніцтваў юрыдычных асоб і іншых арганізацый, зарэгістраваных ва ўстаноўленым парадку ў замежнай дзяржаве, адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак замежных дзяржаў (далей – замежныя арганізацыі)   вызначаны  Палажэннем  аб парадку адкрыцця і дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь прадстаўніцтваў замежных арганізацый, зацверджаным  пастановай Савета  Міністраў  Рэспублікі Беларусь  ад 30  мая  2018 г. № 408 (далей – Палажэнне). 

Замежныя арганізацыі маюць права адкрываць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь свае прадстаўніцтвы (далей – прадстаўніцтвы замежных арганізацый) на падставе рашэнняў аб выдачы дазволаў на адкрыццё прадстаўніцтваў замежных арганізацый, якія прымаюцца аблвыканкамам (Мінскім гарвыканкамам) (далей – выканкамы) па месцы знаходжання прадстаўніцтва замежнай арганізацыі, калі іншае не вызначана заканадаўчымі актамі і (або) міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь. 

Прадстаўніцтвам замежнай арганізацыі з'яўляецца яе адасобленае падраздзяленне, размешчанае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, якое ажыццяўляе абарону і прадстаўніцтва інтарэсаў замежнай арганізацыі і іншыя функцыі, якія не супярэчаць заканадаўству. 

Прадстаўніцтва замежнай арганізацыі не з'яўляецца юрыдычнай асобай. 

Колькасць замежных грамадзян – супрацоўнікаў прадстаўніцтва замежнай арганізацыі (уключаючы кіраўніка) не можа перавышаць пяці чалавек. 

Прадстаўніцтва некамерцыйнай замежнай арганізацыі можа быць адкрыта толькі ў мэтах ажыццяўлення ад імя і па даручэнні замежнай арганізацыі,  якая ім прадстаўляецца, дзейнасці, вызначанай  Палажэннем. 

Не дапускаецца: 

  • стварэнне прадстаўніцтваў замежных арганізацый, дзейнасць якіх накіравана на звяржэнне або гвалтоўнае змяненне канстытуцыйнага ладу, парушэнне цэласнасці і бяспекі дзяржавы, прапаганду войны, насілля, распальванне нацыянальнай, рэлігійнай і расавай варожасці, а таксама дзейнасць якіх можа нанесці шкоду правам і законным інтарэсам грамадзян; 

  • ажыццяўленне прадстаўніцтвамі замежных арганізацый страхавой дзейнасці, у тым ліку аказанне кансультацыйных і інфармацыйных паслуг па страхаванні.

 Прадстаўніцтва замежнай арганізацыі лічыцца адкрытым і мае права ажыццяўляць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь дзейнасць з даты прыняцця выканкамам рашэння аб выдачы дазволу на яго адкрыццё. Датай выдачы дазволу на адкрыццё прадстаўніцтва замежнай арганізацыі з'яўляецца дата прыняцця выканкамам рашэння аб выдачы такога дазволу. Дата атрымання дазволу на адкрыццё прадстаўніцтва замежнай арганізацыі ўказваецца на абаротным баку дазволу і ў журнале прадстаўніцтваў замежных арганізацый у Рэспубліцы Беларусь па ўстаноўленай  форме.  

Прадстаўленне інтарэсаў замежнай арганізацыі асобамі, камандзіраванымі ў Рэспубліку Беларусь для вядзення перагавораў, можа ажыццяўляцца без адкрыцця прадстаўніцтва замежнай арганізацыі. 

Дазвол на адкрыццё прадстаўніцтва замежнай арганізацыі выдаецца па ўстаноўленай форме на тры гады з магчымасцю прадаўжэння тэрміну яго дзеяння на той ж перыяд. 

У выпадку страты (крадзежа) дазволу на адкрыццё прадстаўніцтва замежнай арганізацыі (дазволу на прадаўжэнне тэрміну дзеяння дазволу на адкрыццё такога прадстаўніцтва) або непрыгоднасці яго да выкарыстання па заяве гэтай арганізацыі можа быць выдадзены яго дублікат. Да заявы дадаецца копія публікацыі ў друкарскіх сродках масавай інфармацыі аб страце (крадзяжыі) дазволу або дазвол, які прыйшоў у нягоднасць. Выдача дубліката дазволу ажыццяўляецца выканкамам на працягу 10 рабочых дзён з даты прадстаўлення адпаведных дакументаў. 

Замежная арганізацыя, якая адчыніла сваё прадстаўніцтва, у тэрміны і парадку, вызначаныя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, абавязана стаць на ўлік у падатковых і іншых органах (арганізацыях) Рэспублікі Беларусь, а таксама адкрыць рахункі ў банках Рэспублікі Беларусь у выпадках і парадку, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. 

У рамках рэалізацыі зацверджаных замежнымі арганізацыямі праграм дзейнасці прадстаўніцтва некамерцыйных замежных арганізацый могуць на конкурснай аснове выдзяляць грамадскім арганізацыям (аб'яднанням) і фізічным асобам фінансавыя, матэрыяльныя і іншыя рэсурсы (гранты). Вылучэнне рэсурсаў (грантаў), не прадугледжаных прызначанымі праграмамі, забаронена. 

Працаўладкаванне ў прадстаўніцтвах замежных арганізацый ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб працы. 

У галоўным упраўленні юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта разгляд дакументаў, звязаных з выдачай дазволаў на адкрыццё прадстаўніцтваў замежных арганізацый па Віцебскай  вобласці,  ажыццяўляе: 

Зазуля  Галіна  Мікалаеўна – галоўны  спецыяліст аддзела дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйных (некамерцыйных) арганізацый, юрыдычнай экспертызы і арганізацыі работы архіўных устаноў (каб. 30, тэл.  +375 212 67-  69 -07; прыём зацікаўленых асоб: панядзелак – пятніца з 8.00 – да 13.00, з 14.00 да 17.00); 

у выпадку часовай адсутнасці – Прэйс  Ганна  Міхайлаўна – галоўны  спецыяліст аддзела дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйных (некамерцыйных) арганізацый, юрыдычнай экспертызы і арганізацыі работы архіўных устаноў (каб. 30, тэл. +375 212 67- 68- 92; прыём зацікаўленых  асоб: панядзелак – пятніца з 8.00 – да 13.00, з 14.00 да 17.00).


Дакументы для атрымання дазволу на адкрыццё прадстаўніцтва замежнай арганізацыі

Дакументы для прадаўжэння тэрміну дзеяння дазволу на адкрыццё прадстаўніцтва замежнай арганізацыі