Размер:
AAA
Цвет: CCC
Изображения Вкл.Выкл.
Обычная версия сайта
Поиск

Адміністрацыйная працэдура № 5.5.
Рэгістрацыя смерці 

Дзяржаўны орган, у які грамадзянін павінен звярнуцца: орган загса па апошнім месцы жыхарства, па месцы наступлення смерці, па месцы выяўлення памерлага, па месцы пахавання памерлага або па месцы знаходжання арганізацыі, якая выдала ўрачэбнае пасведчанне аб смерці (мёртванараджэнні) або па месцы знаходжання суда, які вынес рашэнне аб устанаўленні факта смерці або абвяшчэння грамадзяніна памерлым. 

Дакументы і (або) звесткі, якія прадстаўляюцца грамадзянінам для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры: 

  • заява;

  • пашпарты або іншыя дакументы, якія сведчаць асобу памерлага (пры іх наяўнасці) і заяўніка (за выключэннем замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія хадайнічаюць аб атрыманні статусу бежанца або дадатковай абароны ў Рэспубліцы Беларусь, і замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якім дадзена дадатковая абарона ў Рэспубліцы Беларусь);

  • пасведчанні памерлага (пры іх наяўнасці) і заяўніка аб рэгістрацыі хадайніцтва аб атрыманні статусу бежанца або дадатковай абароны ў Рэспубліцы Беларусь – для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія хадайнічаюць аб атрыманні статусу бежанца або дадатковай абароны ў Рэспубліцы Беларусь;

  • урачэбнае пасведчанне аб смерці (мёртванараджэнні) або копія рашэння суда аб устанаўленні факта смерці або абвяшчэнні грамадзяніна памерлым;

  • дакумент спецыялізаванай арганізацыі, якая ажыццявіла пахаванне памерлага, – у выпадку рэгістрацыі смерці па месцы пахавання памерлаша;

  • ваенны білет памерлага – у выпадку рэгістрацыі смерці ваеннаслужачых. 

Памер платы, якая збіраецца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры - бясплатна. 

Максімальны тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры:

у дзень падачы заявы, а ў выпадку запыту дакументаў і (або) звестак ад другіх дзяржаўных органаў, іншых арганізацый – 1 месяц. 

Тэрмін дзеяння дакумента (пасведчання аб смерці), выдаваемага пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры - бестэрмінова. 

Заява аб рэгістрацыі смерці падаецца не пазней сямі дзён з моманту наступлення смерці або выяўлення памерлага. 

Заява аб рэгістрацыі смерці падаецца ў орган, які рэгіструе акты грамадзянскага стану, сваякамі, работнікамі арганізацыі, якая ажыццяўляе эксплуатацыю жыллёвага фонда, адміністрацыяй арганізацыі аховы здароўя, другой арганізацыі па месцы наступлення смерці або па месцы выяўлення памерлага або другой асобай. 

Дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі замежных дзяржаў, акрамя дакументаў, якія сведчаць асобу грамадзяніна, прымаюцца пры наяўнасці іх легалізацыі або прастаўлення апостыля, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, а таксама міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь. Дакументы, складзеныя на замежнай мове, павінны суправаджацца пераводам на беларускую або рускую мову, засведчаным натарыяльна, калі іншае не прадугледжана сапраўдным Законам і іншымі актамі заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах. 

У выпадку запыту органам загса дакументаў і (або) звестак, складзеных на замежнай мове, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры, іх перавод на адзін з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь і яго натарыяльнае сведчанне забяспечваюцца зацікаўленай асобай. 

Па пісьмовай заяве зацікаўленай асобы орган загса дае дакументы і (або) звесткі, якія паступілі на замежнай мове (копіі запісаў актаў грамадзянскага стану, паведамлення аб адсутнасці запісу акта грамадзянскага стану, паведамленні, выпіскі, інфармацыйныя лісты і другое), для пераводу і яго натарыяльнага сведчання ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства.


Бланкі заяў (адпампаваць)