Размер:
AAA
Цвет: CCC
Изображения Вкл.Выкл.
Обычная версия сайта
Поиск

Афіцыйныя дакументы, якія выдаюцца дзяржаўнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь для выкарыстання на тэрыторыі зарубежных дзяржаў, павінны быць легалізаваны ва ўстаноўленым парадку. 

Для дзяржаў-ўдзельніц Гаагскай Канвенцыі ад 05.10.1961 года консульская легалізацыя дакументаў не патрабуецца. Дакументы, якія выдаюцца дзяржаўнымі ўстановамі адной з краін-удзельніц, з'яўляюцца сапраўднымі на тэрыторыі другіх краін-удзельніц пры ўмове прастаўлення на іх штампа «апастыль». 

На пасведчаннях аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану (пасведчанні аб заключэнні шлюбу, аб нараджэнні, аб смерці, аб скасаванні шлюбу і інш.), даведках, выдадзеных аддзеламі загса раённых, гарадскіх выканаўчых камітэтаў і мясцовых адміністрацый раёнаў у гарадах, Дамамі (Палацамі) грамадзянскіх абрадаў гарадскіх выканаўчых камітэтаў, пасялковымі і сельскімі выканаўчымі камітэтамі, архівамі органаў загса галоўных упраўленняў юстыцыі аблвыканкамаў, Мінскага гарадскога выканкама ставіць апастыль (легалізуе) Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
 

ГАЛОЎНАЕ КОНСУЛЬСКАЕ  ЎПРАЎЛЕННЕ  МІНІСТЭРСТВА ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

адрас: г.Мінск, вул.К.Маркса, 37-а,
кантактны тэлефон (017) 379-26-76
афіцыйны сайт  МЗС Беларусі http://mfa.gov.by/visa/adproc/aaecdbcb57e9ce2a.html

Прыём грамадзян па пытаннях легалізацыі дакументаў:

панядзелак, аўторак, серада, чацвер, пятніца

прыём дакументаў для афармлення  - з 8-00 да 10-30 гадзін; 
выдача аформленых дакументаў - з 15-00 да 16-00 гадзін. 

Выхадныя дні: субота, нядзеля.

Оценить организацию.