Аддзел загса Аршанскага райвыканкама
паштовы адрас: 211391, г. Орша, вул. Камсамольская, 21
тэлефон (0216) 51-18-73, 56-18-43, 51-25-49
афіцыйны сайт: http://orsha.vitebsk-region.gov.by/ru/zags-ru/
Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефоне (0216) 56-18-43 або пры асабістым звароце. Таксама ў аддзеле загса ажыццяўляецца падрыхтоўка даведак на падставе тэлефонных заявак для наступнай выдачы іх грамадзянам пры асабістым звароце
Структура аддзела загса
Найменне пасады |
Прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку |
Кантактны тэлефон, нумар кабінета |
начальнік |
Ткачова Алеся Міхайлоўна |
51-18-73 кабінет № 1 |
намеснік начальніка |
Сідаравіч Алена Пятроўна |
51-25-49 кабінет № 3 |
галоўны спецыяліст |
Жураўская Наталля Генадзьеўна |
51-25-49 кабінет № 3 |
інспектар |
Тамашэнка Алена Васілеўна |
56-18-43 кабінет № 2 |
Схема праезду:
праезд да прыпынку «Цэнтр» аўтобусамі і маршрутнымі таксі №№ 1, 11, 14, 16, 17, 22
Аддзел загса знаходзіцца ў цэнтры горада, у будынку занальнага дзяржаўнага архіва
Горад Орша і яго гістарычна-культурная спадчына
Адзін з найстаражытнейшых гарадоў Беларусі размясціўся на месцы зліцця рэк Дняпра і Оршыцы, прытым з апошняй з іх у народзе звязваюць шматлікія легенды, якія адлюстроўваюць ход падзей, якія паўплывалі на стварэнне назвы гораду. Спрадвеку Орша была не толькі адміністрацыйным, гандлёвым і рамесным, але і культурным цэнтрам. У 17, 18 стагоддзях у горадзе, які гісторыкі архітэктуры па праве назвалі «беларускім Суздалем», дзейнічала 11 манастыроў, будынкі некаторых з іх часткова захаваліся і зараз гавораць аб таленце і працавітасці нашых продкаў.
За гады савецкай улады Орша ўвайшла ў дзесятку найбуйнейшых гарадоў Беларусі, ператварылася ў высокаразвіты прамысловы і культурны цэнтр. Славутую старонку ў гераічны летапіс барацьбы савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне ўпісалі аршанцы і абаронцы нашага горада. Менавіта тут 14 ліпеня 1941 гады прагучаў першы залп ЛЕГЕНДАРНЫХ «КАЦЮШ». У гонар гэтай падзеі на крутым дняпроўскім беразе ў 1966 годзе быў створаны мемарыяльны комплекс «За нашу Радзіму!». Да цяперашніх часоў аршанцы асцярожна захоўваюць памяць аб героях гэтай вайны, об чым сведчыць традыцыя ўскладання маладажонамі кветак да памятных месцаў, а таксама вечны агонь у падножжа Кургана Бессмяротнасці ў Мемарыяльным Парку Герояў.
Орша, якая дала свету геніяльнага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча, заўсёды знаходзіла адлюстраванне ў яго радках:
«…Як толькі цёмнаю ноччу
Вочы свае закрываю,
Адразу я Оршу бачу
З яе няяркай красой,
З бярозами над Аршыцай
З вясёлым сонейкам мая,
З блакітам першых пралесак
У косах каханай маёй…»
Орша як ідэальнае месца правядзення вясельных цырымоній
Сучасная Орша – горад высокаразвітай індустрыі, горад які атрымаў твар еўрапейскага маштабу і які зрабіўся высокакультурным здабыткам краіны, чаму гавораць адрэстаўраваныя культурныя аб'екты, як Аршанскі этнаграфічны музей «Млын», адміністрацыйна-выставачны цэнтр (былы Калегіюм Езуітаў), Гарадскі Цэнтр культуры, Дом Культуры чыгуначнікаў, дзе (па жаданню маладых) праводзяцца ўрачыстыя рэгістрацыі шлюбаў па індывідуальным сцэнарыі. Гасцям і маладажонам таксама даецца магчымасць фота і відэаздымкі, а таксама правядзення вясельнага абрадам па старадаўніх традыцыях.